Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Перакладчыкі

Аляксандр Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Яго бацька, Сцяпан Іванавіч Разанаў (1910–1986), родам з вёскі Вялікая Ржакса Тамбоўскай вобласці; напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй у Беларусь і застаўся жыць у Сяльцы; быў вывезены ў Германію на прымусовую працу, знаходзіўся ў канцлагерах, у 1945 годзе вярнуўся. Маці, Надзея Іванаўна, працавала медсястрой, фельчарам-акушэркай, пазней — у Сялецкай бальніцы.

Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася 11 мая 1947 года ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Андрэй Мікалаевіч Баравікоў, родам з Магілёўскай вобласці, ваяваў у 345-м партызанскім атрадзе Рамана Яроцкага і пасля вайны застаўся на Бярозаўшчыне, працаваў у райпо фінансістам. Маці, Ніна Уладзіміраўна (Шыманская), дзяўчынкай складала вершы на польскай мове, добра малявала.

Лаўрэнцій Зізаній (Тустаноўскі) нарадзіўся верагодна ў канцы 1550 – пачатку 1560-х гадоў. Звесткі аб месцы яго нараджэння супярэчлівыя (Львоў, Вільня, Галіцыя). Паходзіў з дробнага шляхецкага роду Трокскага ваяводства. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Выпускнікі гэтай школы былі добра падрыхтаваны для распаўсюджвання асветы, працавалі настаўнікамі ў брацкіх школах, бібліятэках і «шпіталях».

Напалеон Казіміравіч Чарноцкі нарадзіўся 13 ліпеня 1866 года ў маёнтку Нача Брынздоўская Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Малодшы брат уладара маёнтка Нача Міхала Чарноцкага.

Навучаўся ў Слуцкай гімназіі, якую скончыў у 1987 годзе. У час вучобы ўваходзіў у тайны гурток самаадукацыі і цікавіўся беларускім фальклорам. Напалеон Чарноцкі ўваходзіў у групу, якая займалася перакладамі на беларускую мову. Удзельнічаў у перакладзе на беларускую мову і выданні на гектографе першага варыянта рэвалюцыйнай брашуры «Дзядзька Антон» (1885).

Васіль Уладзіміравіч Гадулька нарадзіўся 18 мая 1946 года ў вёсцы Федзькавічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Маці, Еўдакія Парфенаўна, і бацька, Уладзімір Данілавіч, працавалі ў саўгасе “Беларусь”. Васіль вучыўся ў Рагазнянскай сямігодцы, якую скончыў на выдатна, а потым – у Жабінкаўскай сярэдняй школе.

Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў вёсцы Востраў (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Востраўскай васьмігадовай школы Міхаіл Рудкоўскі вырашыў стаць настаўнікам і паступіў на вучобу ў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве, калі вучылішча ў Ганцавічах было ліквідавана, яго перавялі на вучобу ў аналагічную ўстанову ў тады яшчэ абласным горадзе Пінску.

Васіль Сяргеевіч Сёмуха нарадзіўся 18 студзеня 1936 года на хутары Ясенец Пружанскага павета (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Сяргей Савіч Сёмуха, працаваў лесніком. Маці, Марыя Васільеўна, скончыла Пружанскую гімназію, добра ведала польскую, нямецкую, рускую мовы, ідыш.

Плакід Янкоўскі – асоба творчая, адораная і неардынарная, належыць да дзеячаў, якія пакінулі значны след у грамадскім і рэлігійным жыцці Беларусі XIX ст.

гнат Рыгоравіч Кулакоўскі нарадзіўся ў 1800 годзе ў сям’і незаможнага шляхціца Рыгора Кулакоўскага, якому належаў маёнтак у вёсцы Янаўшчызна Пружанскага павета (цяпер хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці).

Старонка 2 з 4